Жабинковский район  
«--Начало | «--Жабинковский район | «-- Жабинковский район (управляемая карта)
О районе
()
Жабинковский район
(11K, swf)
Жабинковский район (управляемая карта)
(45K, swf)
город Жабинка
(56K, swf)
Сельсоветы
(9K, swf)
Жабинка в 1931 году
(56K, gif)



Жабінкаўскі раён утвораны 15.1.1940 г. у складзе Брэсцкай вобласці.
Плошча 0,7 тыс. км2. Насельніцтва складае 25,7 тыс. чалавек. Падзяляецца на 8 сельсаветаў. Цэнтр г. Жабінка.


Жабінкаўскі раёнПаверхня раёна нізінна-раўнінная. Паўночная частка ў межах Прыбугскай раўніны (вышыня да 200 м), цэнтральную і паўднёвую частку займае Брэсцкае Палессе (вышыня да 150 м над узроўнем мора).
Карысныя выкапні: радовішча торфу Гатча-Осаўскае з агульнымі запасамі 10,7 млн. т; радовішча будаўнічых пяскоў Булькова — 6,1 млн. м3.
Сярэдняя тэмпература студзеня —4,5, ліпеня +18,7°С. Ападкаў 535 мм за год. Вегетацыйны перыяд 208 дзён.


Па тэрыторыі раёна цячэ р. Мухавец з прытокамі Трасцяніца, Асіпоўка (злева), Палахва і Жабінка (справа). Найбольшае гаспадарчае значэнне мае Мухавец. Даліны рэк плоскія, шырокія, часта невыразна акрэсленыя. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя (17,3%), дзярнова-падзолістыя забалачальныя (35,6 %), дзярнова-балотныя (32,8 %), дзярновыя забала-чальныя (4,8%), тарфяна-балотныя (9,5%). 3 мінеральных глебаў 58,1% супясчаных, 36,7 % пясчаных, 5,2 % суглінкавых. Пад лесам 21,4% тэрыторыі. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 36,1 чал. на 1 км2.
Гарадскога насельніцтва больш за 40 %.


Дуб-волатПрамысловыя прадпрыемствы працуюць пераважна на мясцовай сыравіне. У Жабінцы размешчаны заводы: цукровы, камбікормавы, асфальта-бітумны, камбінат бытавога абслугоўвання, раённыя аб'яднанні «Сельгастэхнікі» і «Сель-гасхіміі». На тэрыторыі раёна знаходзяцца торфабрыкетны завод «Гатча-Осаўскі» і рыбгас «Сакалова».


У раёне 10 калгасаў і 2 саўгасы (1999). Калгасы: «Беларусь» (Азяты), «Запаветы Ільіча» (Падлессе), імя Куйбышава (Маціевічы), «Перамога» (Арэпічы), «Прамень» (Вялікія Якаўчыцы), «Радзіма» (Хмелева), «Світанак» (Крыўляны), «Усход» (Сцяпанкі), імя Чапаева (Вежкі), «Рагазнянскі» (пас. Ленінскі). Саўгасы: «Ракітніца» (Ракітніца), «Жабінкаўскі» (Жабінка).

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Масква — Брэст і Жабінка — Гомель. Асноўны чыгуначны вузел Жабінка.


У 1998 г. у раёне было 9 сярэдніх, 3 базавыя, 3 пачатковыя школы і 2 школы-садкі, цэнтр прафесійнай адукацыі моладзі, 15 дашкольных устаноў, 26 масавых бібліятэк, 29 кінаўстановак, у т. л. 22 стацыянарныя; 2 бальніцы, 3 урачэбнью ўчасткі, 13 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

КАРТЫ БРЕСТСКОЙ ОБЛАСТИ (Жабинковский район).



Яндекс.Метрика